Паводле прагнозу Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі будзе пераважаць воблачнае надвор’е. У асобных раёнах слабыя ападкі, у асноўным дождж. На большай частцы тэрыторыі туман, ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд. Вецер паўднёвы 3–8 м/с.

Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, днём плюс 1–6°С.

У Мінску заўтра без істотных ападкаў. Туман, ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд. Вецер заходні 3–8 м/с. Тэмпература паветра ноччу каля 0°С, днём плюс 1–3°С.

У наступныя двое сутак у Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. У нядзелю, 18 лістапада, без істотных ападкаў. У асобных раёнах туман, слабы галалёд. Вецер паўднёва-ўсходні, паўднёвы 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 2°С, месцамі да мінус 5°С, днём 0 — плюс 6°С. 19 лістапада ноччу без істотных ападкаў, раніцай і днём у асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі туман, слабы галалёд. Вецер паўднёвы, днём з пераходам на заходні 4–9 м/с. Тэмпература паветра ноччу мінус 3 — плюс 3°С, днём плюс 1–7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?