Кітайскі фермер Хуань Дземін з паўднёвай кітайскай правінцыі Хунань навучыў сваіх свіней скакаць з вышкі — такім спосабам ён вырашыў палепшыць фізічны стан жывёл і, як вынік, болей зарабляць на продажы свініны.

На думку Хуаня, такія фізічныя практыкаванні, як плаванне, паляпшаюць імунітэт свіней і павышаюць якасць іх мяса.

Кітайскі фермер пабудаваў драўляную платформу трохметровай вышыні каля сажалкі побач са сваім свінарнікам
ў акрузе Нінсян так, каб яго парасяты маглі нырцаваць з яе штодня.
Не зусім правільным будзе сказаць, што свінні скачуць самі —
фермеру ўсё-такі даводзіцца залазіць на вышку разам з імі і спіхваць іх у ваду. А далей яны ўжо плывуць да берага самастойна, тым самым «нанырваючы» апетыт.
Пасля водных працэдур ён у свіней павышаецца, яны больш ядуць і хутчэй растуць.

Эканамічныя паказчыкі апраўдваюць старанні кітайца:

свініну жывёл, якія рэгулярна плаваюць, ён збывае па цане ўтрая вышэйшай, чым мяса выключна сухапутных свіней.
Акрамя таго, вышка яго ўласнага вырабу ўжо стала мясцовай славутасцю.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?