Пераможцамі конкурсу на стварэнне эскізных праектаў помніка вялікаму князю літоўскаму Міндоўгу сталі дзве працы — скульптараў Сяргея Бандарэнка і Паўла Лука. Яны аб’яднаюць свае намаганні для стварэння помніка ў Наваградку. Пра гэта стала вядома 16 лістапада на пасяджэнні конкурснага журы.
Як паведаміла
на конкурс было накіравана 16 заявак ад 14 аўтараў.Арганізатарам конкурсу разам з Мінкультуры з’яўляецца Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў. Рашэнне аб стварэнні помніка і яго ўсталяванні ў Навагрудку (Гродзенская вобласць) прынята сумесна Мінкультуры, Гродзенскім аблвыканкамам і Навагрудскім райвыканкамам.
Сярод найбольш значных можна вылучыць ўсталяванне помнікаўЗа апошнія гады ў Беларусі быў рэалізаваны шэраг манументальных праектаў па ўвекавечанні памяці вядомых дзеячаў гісторыі і культуры.
Францішку Багушэвічу ў Смаргоні (Гродзенская вобласць), Якубу Коласу ў Ганцавічах (Брэсцкая вобласць), ВінцэнтуДуніну-Марцінкевічу ў Бабруйску (Магілёўская вобласць), Валенцію Ваньковічу ў Мінску, святой княгіні Соф’і Слуцкай у Мінску.
У гэтым годзе
Міністэрства культуры фінансавала стварэнне васьмі бронзавых бюстаў славутым беларусам: Язэпу Корсаку, ЭлізеруБюсты ўсталяваныя ў Глыбокім (Віцебская вобласць) да Дня беларускага пісьменства.Бэн-Егуду , Язэпу Драздовічу, Ігнату Буйніцкаму, Аляксандру Дубровічу, Пятру Казлову, Паўлу Сухому, Вацлаву Ластоўскаму.
Помнік вялікаму князю Міндоўгу будзе створаны за кошт пазабюджэтных сродкаў.Усе жадаючыя зрабіць свой уклад у стварэнне помніка могуць пералічыць сродкі на дабрачынны рахунак, адкрыты Навагрудскім райвыканкамам:
разліковы рахунак 3642521000622 у Цэнтры банкаўскіх паслуг № 416, г. Навагрудак, філіяла № 413 ААТ «ААБ» Беларусбанк «, г. Ліда, код банка 696.





