Лідар гурту J:Mors шпацыраваў па вуліцы шведскай сталіцы ў касцюме плюшавага мядзведзя, з плакацікамі «Свабоду шведскаму народу!» і «Стоп, манархія». Дазваляў з сабой фатаграфавацца і падыходзіў да сценаў каралеўскага палаца. Там да Пугача падышла ахова і пацікавілася, што адбываецца. «Адказ „Здымаем, весялімся“ іх, здаецца, задаволіў», — адзначае музыка. Як прызнаецца Пугач, яго акцыя — своеасаблівы адказ на медзведзіроўку Беларусі.

«Усе нашы праблемы можам і павінны вырашаць мы самі. Ніхто думаць за нас не будзе, — напісаў ён у сваім блогу. — Чарга ў выратавальнікі нашай шматпакутнай радзімы і ў свободаборцы расце. Нікому не перашкодзіць недарагі, але эфектыўны піяр. Акцыя шведаў з піяр-канторы нагадала мне старую гісторыю. Калі ў адным правінцыйным заапарку раптам стаў паміраць слон, то з усіх навакольных вёсак сталі спехам з’язджацца жыхары — паспець з ім сфатаграфавацца.

Імпартным выратавальнікам Беларусі ў большасці сваёй пляваць на нас. У палітыцы руліць мэтазгоднасць, а не мараль і агульначалавечыя каштоўнасці.
Не падкруціся цалкам сабе спакойная і бяспечная Беларусь, скінулі б плюшавых вярблюдаў на Лівію, калі кішка ня тонкая, вядома. Няўжо яшчэ не зразумела? А мы паводзім сябе часта як абарыгены з Саламонавых астравоў — паслядоўнікі карга-культу. Усё молімся на грузы, якія ляцяць з неба. Пры гэтым застаемся ў сваім балоце. Пакуль будзем паводзіць сябе як папуасы, так да нас і будуць ставіцца.
Хопіць імпартаваць ідэі, сімвалы, прынцыпы, сцэнары, тэхналогіі. У нас шмат выдатных, разумных, таленавітых людзей, з якіх можа пачацца цудоўнае ператварэнне насельніцтва ў народ.
Для гэтага можна паспрабаваць для разнастайнасці перастаць грызці адзін аднаму горла і пашукаць прарока ў сваёй Айчыне».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?