Працягваецца рэспубліканскі конкурс тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія — 2012».
16 лістапада ў Мінску быў прадстаўлены чарговы намінант конкурса — спектакль па п’есе Юрыя Сохара«Страцім-лебедзь» у пастаноўцы Магілёўскага абласнога тэатра драмы і камедыі імя ВінцэнтаДуніна-Марцінкевіча , што знаходзіцца ў Бабруйску.





