Беларусь не адмаўляецца ад продажу нафтаперапрацоўчых заводаў у Наваполацку і Мазыры. Пра гэта напрэс-канферэнцыі 16 лістапада заявіў першы намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка.
Паводле яго слоў, гэта пытанне абмяркоўваецца не першы год і гэтыя прадпрыемствы ўжо даўно акцыянаваны. Пры гэтым
Першае — ён павінен мець сродкі не толькі на куплю акцый НПЗ, але і на яго далейшую мадэрнізацыю, аб чым павінен быць заключаны інвестыцыйны дагавор. Другое — інвестар павінен мець свае рэсурсы. «У гэтым сэнсе расійскія нафтавыя кампаніі найлепшым чынам падыходзяць як інвестары для беларускіх НПЗ», — лічыць Сямашка. Трэцяя ўмова — інвестар павінен мець свае гарантаваныя рынкі збыту. Акрамя таго, ёсць яшчэ адна «базавая» ўмова — гэта выкананне інтарэсаў працоўнага калектыву, захаванне сацыяльных гарантый, якія «можна пашыраць, але не паменшыць».Сямашка назваў тры асноўныя ўмовы, якія выстаўлены Лукашэнкам і павінны быць выкананы патэнцыяльным пакупніком.
«Такім чынам, мы гатовы размаўляць з любым інвестарам, які гатовы выконваць нашы ўмовы, з улікам рэальнага кошту НПЗ», — рэзюмаваў першы
0
0
0
0
0
0