Дэлегацыя Ліберальна-дэмакратычнай партыі другі раз за месяц адправіцца з візітам у Маскву для сустрэч у Дзяржаўнай думе Расіі, паведамілі ў арганізацыі. Плануецца, што візіт пачнецца 22 лістапада, яго мэта пакуль не раскрываецца.

Папярэдні двухдзённы візіт ЛДП у Маскву адбыўся менш чым месяц таму. У прыватнасці, 25 кастрычніка прайшла сустрэча з кіраўніцтвам Ліберальна-дэмакратычнай партыі Расіі і дэпутатамі Дзярждумы. У ходзе перамоў былі дасягнутыя дамоўленасці аб зменнай геапалітычнай і палітычнай сітуацыі, стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы, Мытным саюзе. Акрамя таго, дасягнута пагадненне аб падпісанні дагавора паміж ЛДП і ЛДПР. Плануецца, што гэта адбудзецца ў Мінску ў ходзе візіту дэлегацыі дэпутатаў Дзяржаўнай думы ў снежні.

У ЛДП таксама паведамілі, што 16 лістапада ў Мінску адбылася нарада Вышэйшага савета і Цэнтральнага камітэта партыі і кіраўнікоў яе рэгіянальных аддзяленняў. На ім, у прыватнасці, абмяркоўваліся пытанні падрыхтоўкі да запланаванага на красавік 2013 года з’езда партыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?