Як вы ставіцеся да таго, што ўлады хочуць прадаць ААТ «Гродна Азот» — самае буйное прадпрыемства горада? Меркаваннямі дзеляцца гродзенцы.
— Што я магу сказаць? Я думаю, што беларусы
— Я думаю, калі гродзенскае — значыць гродзенскае. Расійскае хай будзе расійскае, а наша — нашым няхай. Я лічу, не трэба прадаваць, няхай застанецца нашым.
— Я сумняваюся, я б не прадавала. Сваё, тым болей мае марку, мае рэалізацыю прадукцыя — чаго прадаваць? Што ён ужо такі стаў лядашчы? Не!
— Думаю, што не трэба, няхай стаіць. Думаю, што гродзенцам патрэбны «Азот». Тым болей столькі людзей працуе на гэтым прадпрыемстве.
— Не прадаваць, гэта ж дзяржаўнае.
— Не магу сказаць, таму што не ведаю — каму прадаецца, што ад гэтага будзе? Ці будзе прадпрыемству лепш? Ці будуць інвестыцыі, ці будзе развівацца? Можа, тады і ёсць сэнс прадаваць. Для таго, каб зразумець гэта, трэба мець інфармацыю.
— Думаю, не трэба. Ну як можна такую сваю маёмасць прадаваць? Яго трэба, наадварот, захоўваць, прымнажаць, а не прадаваць. Прадаць проста, а потым будзе не наша.
— Не, канечне,
— «Азот» — прадпрыемства горадаўтваральнае, і вельмі шмат гродзенцаў працуе на ім. Безумоўна, ніколі не хочацца прадаваць сваё, гэта адназначна. Іншая справа, што «Азот» — такая «бомба», якая можа