Апазыцыя шмат гадоў шукае шлях, які прывядзе яе да так доўга чаканай перамогі. Казулін паказаў, што ўсё нашмат прасьцей, чым на першы погляд здаецца.

Ён пачаў дзейнічаць нестандартна, і сыстэма пачала рабіць памылкі. Навошта было зьбіваць Казуліна? Не пусьцілі б на зьезд – і кропка. На гэтым бы ўсё і скончылася. А так тысячы беларусаў чарговы раз даведаліся, што мае рацыю ў нас толькі адзін чалавек. Лукашэнка стаў прэзыдэнтам дзякуючы таму, што казаў выбаршчыку стандартныя рэчы нестандартна. Зянон Пазьняк быў найбольш пасьпяховым як палітык менавіта ў пачатку 90-ых, калі дазваляў сабе паводзіць сябе так, як астатнія тады баяліся.

У сытуацыі поўнага кантролю дзяржавы над асноўнымі сродкамі інфармацыі творчы падыход зьяўляецца адзіным магчымым сродкам эфэктыўнага супрацьстаяньня. Ці зможа ад яе адштурхнуцца беларуская апазыцыя?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?