Былы прэм'ер-міністр Харватыі Іва Санадэр прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі па справе аб карупцыі на некалькі мільёнаў даляраў.

Пракуроры выстаўлялі супраць Санадэра абвінавачванні ў хабарніцтве і спекуляцыях і патрабавалі для экс-прэм'ера 15 гадоў зняволення.

У выніку суд палічыў даказаным факт атрымання хабару ў памеры пяці мільёнаў еўра.

Абвінавачванні адносяцца да часу паміж 2003 і 2009 гадамі, калі Санадэр ўзначальваў урад краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?