Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі прыняў у Мінскім епархіяльным упраўленні дэлегацыю афонскага манастыра Хіландар на чале з ігуменам архімандрытам Мяфодзіем.
«Высокапраасвяшчэнны Мітрапаліт Філарэт меў размову з гасцямі, пасля завяршэння якой Мітрапаліт Філарэт, адзначыўшы працу на карысць Праваслаўнай царквы, уручыў царкоўныя ўзнагароды і благаславіў іх на падарожжа па епархіях Беларускай праваслаўнай царквы і сустрэчы з духавенствам, манахамі і вернікамі», — растлумачылі ў Экзархаце.
Афонскія манахі прыбылі ў Беларусь з пяцідзённым візітам па запрашэнню Экзарха. Акрамя архімандрыта Мяфодзія, у склад дэлегацыі ўвайшлі яшчэ тры насельнікі манастыра Хіландар. Яны плануюць наведаць, у прыватнасці, Лядзенскі