Мінскі Дзед Мароз прыбудзе ў сваю рэзідэнцыю ў Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага 21 снежня.

Як і ў папярэднія гады, Дзед Мароз са сваімі вернымі памочнікамі чакае ў госці дзетак 3–11 гадоў, каб павіншаваць з Новым годам, але не выключаны сюрпрызы і для дзяцей старэйшага ўзросту.

У індывідуальным парадку Мароз з радасцю паслухае любімыя вершы і песенькі дзяцей і ўручыць падарункі з чарадзейнага куфэрка.
Кошт такога міні-дыялога працягласцю 7 хвілін будзе каштаваць бацькам ад 30 тыс. да 50 тыс. Больш працяглая гутарка (15 хвілін) будзе каштаваць ад 55 тыс. да 100 тыс.

Самыя дэмакратычныя цэны на групавое наведванне: за 30 хвілін групе ад 4 да 20 чалавек трэба будзе заплаціць ад 20 тыс. да 25 тыс. за аднаго чалавека.

Гасціць Дзед Мароз будзе ў Парку Горкага да 7 студзеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?