Паводле слоў Лазавіка, ён даўно асабіста знаёмы зэкс-кандыдатам у прэзідэнты Мікалаем Статкевічам і ўпэўнівае, што раней палітык быў больш памяркоўны ў сваіх палітычных пазіцыях.
«Мне падаецца, што ён спецыяльна выпрацоўвае ў грамадстве такі свой імідж пакутніка. Калі б ён хацеў вызваліцца — ён бы ўжо вызваліўся. Для гэтага дастаткова было б напісаць адпаведную заяву. І яно (пытанне аб вызваленні — Еўрарадыё) было б, хутчэй за ўсё, вырашана станоўча. Але гэта яго асабісты выбар — ён так, як мне падаецца, вызначыўся ў сваіх паводзінах».
Сакратар ЦВК прыгадвае, што падчас «штурма» Дома ўрада ён знаходзіўся ў сваім кабінеце і вымушаны быў выключыць святло і нават кампутар
Нагадаем, Мікола Статкевіч быў затрыманы пасля прэзідэнцкіх выбараў, у якіх удзельнічаў у якасці кандыдата. 26 траўня 2011 года асуджаны за арганізацыю «масавых беспарадкаў» да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Знаходзіцца ў турме № 4 г. Магілёва.





