Меір Даган.
Прааперыраваны ў Мінскуэкс-кіраўнік Масада Меір Даган адчувае сябе здавальняюча. Пра гэта паведаміў пасол Ізраіля ў Беларусі Іосіф Шагал 20 лістапада напрэс-канферэнцыі ў Мінску.
Паводле яго слоў, цяпер Даган усё яшчэ знаходзіцца ў адным з медыцынскіх цэнтраў Ізраіля, дзе праходзіць курс рэабілітацыі.
«Учора размаўляў з яго лекарам. Мяркуючы па ўсім, печань прыжылася. Спадзяюся, што ён хутка адновіцца», — сказаў дыпламат.
Шагал падкрэсліў, што дзякуючы «гэтай гісторыі
Аперацыю праводзіў французскі хірург з беларускімі ўрачамі на беларускім абсталяванні.Як паведамлялася раней, у пачатку кастрычніка ў Мінску Дагану была праведзена аперацыя па перасадцы печані.
Паводле інфармацыі ізраільскіх СМІ, беларуская клініка была выбрана яшчэ і таму, што ў Германіі і ЗША прыйшлося б доўга чакаць чаргі на аперацыю, а аперыраваць Дагана на радзіме не ўзяліся, бо дзейныя правілы забараняюць праводзіць трансплантацыю печані пацыентам старэйшым за 65 гадоў.
Паведамлялася таксама, што першапачаткова Дагана планавалі аперыраваць у Індыі, але ўлады гэтай краіны адмовіліся прыняць яго на лячэнне