Вялікабрытанія афіцыйна прызнала ў якасці легітымнай сілы Нацыянальную кааліцыю сірыйскіх рэвалюцыйных і апазіцыйных сіл, створаную на сустрэчы апазіцыянераў у Катары.

Як паведаміў міністр замежных спраў краіны Уільям Хейг, Лондан гатовы больш актыўна аказваць дапамогу апазіцыйнай кааліцыі Сірыі.

14 лістапада Францыя стала першай краінай Захаду, якая афіцыйна прызнала аб’яднаную сірыйскую апазіцыю.

Раней шэсць краін Персідскага заліва, якія ўваходзяць у Раду супрацоўніцтва арабскіх дзяржаў, прызналі кааліцыю апазіцыйных сіл Сірыі легітымным утварэннем, якое прадстаўляе народ краіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?