95+
Калі каротка падвесці вынікі, то БАТЭ прабіўся ў
А на стадыёне «Дынама» праведзеная апошняя гульня. Бывай, стадыён!
90-ая
Суддзя дадае пяць хвілін. Яшчэ 300 секунд, каб пабачыць усё ж гол ад БАТЭ.
86-ая
Напрыканцы гульні Ганчарэнка дае пагуляць ветэрану Раману Васілюку. У два форварды пераходзіць БАТЭ.
83-ая
Выдаленне ў футболе — гэта не ў хакеі. Цяжка атрымаць нейкія дывідэнды. Гульня ідзе ў тым жа рэчышчы, што і да чырвонай карткі.
79-ая
Брэсан на пару з Глебам не рэалізавалі яшчэ адзін момант. Глеба ў хуткасці замянілі на Сівакова.
75-ая
Сідзібе атрымаў другую жоўтую картку і выдалены з поля.
69-ая
У хуткія контратакі бегаюць французы, і гэта небяспечней за пазіцыйныя атакі БАТЭ.
У
64-ая
Футбалісты нібыта ў малацэ плаваюць. Шанцы хаця б на нічыю змяншаюцца з кожнай хвілінай.
Працягваюцца дзівацтвы абароны і Гарбунова. Мяч марудна запаўзаў у пустыя вароты пасля ўдара Марціна, але са стужкі на вуглавы выбіў Радзькоў. Момантамі БАТЭ гуляе на адбой.59-ая
55-ая
Нехта з футбалістаў «Ліля» ляжаў на газоне. Свістам сустрэлі гэта трыбуны.
Туман гусцее, мароз крапчэе. А атакі БАТЭ52-ая
48-ая
Па такім тумане рэцэпт просты — трэба часцей біць па варотах. Але ўдараў, асабліва ў створ, кот наплакаў.
Другі тайм пачаўся.46-ая
Аляксандра Валадзько замяніў Арцём Канцавы. Арцём гулец злы, які можа завесці каманду.
46+
Перапынак
45-ая
Мяч трапіў у «пятую кропку» харвацкага суддзі. Трыбуны парагаталі хоць. Да асноўнага часу першага тайма дадзеная адна хвіліна.
45-ая
Брэсан упускае яшчэ адну магчымасць забіць. Не ляціць мяч у вароты, хоць трэсні.
43-яя
Пры Ліхтаровічу такога не было, так і хочацца сказаць. Сапраўды, магчыма, адсутнасць вопытнага апорніка ключавая ў гэтых правалах у абароне.
39-ая
Валадзько прабіў па рамцы, але проста ў рукі французскаму кіперу. Сумна.
36-ая
Здаецца, што гэта, калі не накаўт, то накдаўн дакладна. Нібыта паўтарэнне гульні з «Валенсіяй»
32-ая
0:2, і перспектывы БАТЭ нават у Лізе Еўропы пад вялікім пытаннем. Адзначыўся Джані Бруно. Асобныя «глоры» пацягнуліся да выхаду. Відаць, пашкадавалі, што правялі вечар не ў цяпле.
28-ая
Ухае і ахае стадыён ад атак БАТЭ, але ўсё без плёну. «Ліль» трымае вароты на замку.
23-яя
Прабачылі футбалісты «Ліля» БАТЭ. Так захапіліся нашы атакай, што пра абарону і не ўспамінаюць. Выратаваў Гарбуноў ад дубля Калу, а з адскоку Бруна — вышэй варот.
А перад гэтым Віталь Радзівонаў не змог перавесці мяч у сетку з вострага кута.
20-ая
Адразу пасля прапушчанага гола два шанцы ўпусцілі барысаўцы. Спачатку з ударам прамарудзіў Валадзько, а ўжо потым Аляхновіч прабіў крыху вышэй. Што ж вы, хлопцы, да гола так не гулялі?
17-ая
Вось так каталі футбалісты БАТЭ мяч на расслабоне. Нібыта і атакавалі, хаця па варотах не білі. А «Ліль» у рэдкай вылазцы ў чужую штрафную скарыстаўся ў максімуме. Гол забіў Саламон Калу. Можна было б папракнуць Гарбунова, які не даў рады стрэлу івуарыйца, але ж туман — 0:1.
Гудзілін захапляецца туманам. Новыя здымкі ад фотакара «НН». А яшчэ сфатаграфаваў некалькіх фанатаў «Ліля», што прыехалі падтрымаць любімы клуб.
10-ая
Пакуль падзеі не закіпелі, ёсць магчымасць крыху прэзентаваць суперніка. «Ліль» — каманда з аднайменнага горада на мяжы з Бельгіяй, там, дарэчы, нарадзіўся Шарль дэ Голь. Каманда тройчы выйгравала чэмпіянат Францыі (апошні раз у 2011).
У гэтым першынстве справы пакуль у «Ліля» ідуць не вельмі. Ну і ў Лізе чэмпіёнаў. Чатыры «баранкі» з чатырох.
6-ая
Ледзь не забыўся. Судзіць матч харват Марыё Страхоня.
Супрацьлеглую трыбуну амаль не бачна. А, відаць жа, туман будзе толькі ўзмацняцца.
Глеб і Брэсан у асноўным складзе. Крэатыў у цэнтры поля забяспечаны.
3-яя
Дарэчы, у 2004 годзе «Ліль» ужо гасцяваў у Мінску. Тады каманда сустракалася з мінскім «Дынама» ў Кубку Інтэртота. Матч скончыўся ўнічыю (2:2), але па суме дзвюх гульняў далей прайшлі французы.
На полі пакуль нічога цікавага не адбываецца.
1-ая
Паехалі!
19:58
Жоўтыя і сінія балонікі паляцелі ў неба, гімн адгучаў — можна і пачынаць. Нашы ў сінім, супернік — у белым.
19:56
Ёсць ужо ў нас на сайце і першыя здымкі са стадыёна.
19:55
Склады каманд.
БАТЭ: Гарбуноў, Валадзько, Брэсан, Радзькоў (капітан), Глеб, Бардачоў, Радзівонаў, Філіпенка, Аляхновіч, Бага, Палякоў.Звяртае ўвагу адсутнасць у асноўным складзе Дзмітрыя Ліхтаровіча, а таксама Марка Сіміча. Аляксандр Паўлаў траўмаваны.
«Ліль»: Эляна, Дзінь, Розегнал, Сідзібе, Баша, Гуэй, Марцен, Педрэці, Калу, Бруна, Радлен.
19:51
Заўзятараў заўважна меней, чым у пяпярэднія гульні. Ясна, «Ліль» — гэта не «Баварыя». Тыя, што ёсць, гудуць і ўвогуле бадзёрыя.
Дарэчы, гэта апошні матч на стадыёне «Дынама». 1 снежня галоўная арэна краіны зачыняецца на рэканструкцыю, якая невядома колькі працягнецца.
19:49
Сёння ў Мінску вялікі туман. Летась у такіх самых умовах БАТЭ саступіў чэшскай «Вікторыі». Ці будзе сёння туман шчаслівым для барысаўцаў?
* * *
Сёння барысаўскі клуб правядзеА5-ы матч групавога раўнду футбольнай Лігі чэмпіёнаў 2012/2013.
Нагадаем, беларускі клуб стартаваў у групавым турніры акурат гасцявой перамогай над «Лілем» (19 верасня, 1:3), затым у Мінску 2 кастрычніка была атрымана перамога над «Баварыяй» (3:1). Пасля БАТЭ двойчы прайграў «Валенсіі» (0:3, 2:4).
Становішча камандаў: Баварыя, Валенсія — 9, БАТЭ — 6, Ліль — 0.Нават параза з лікам 0:2 у сённяшнім матчы гарантуе БАТЭ пуцёўку ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы.
Нічыя або перамога ў сённяшнім матчы павышае шанцы БАТЭ на





