Баскетбалісты клуба «Цмокi-Мiнск» атрымалі другую перамогу ў папярэднім раўндзе розыгрышу Еўрачэленджа.

Сёння ў гульні 3-га тура групы G падапечныя Андрэя Крываноса выйгралі на пляцоўцы «Мінск-Арэны» ў французскага «Нансі» з лікам 78:71 (17:17, 22:17, 21:21, 18:16). Гульня праходзіла ў роўнай барацьбе, але ў канцоўцы гаспадары ўсё ж здолелі даказаць, што яны ў гэты вечар былі мацнейшымі.

Самым выніковым у складзе пераможцаў быў 32-гадовы ветэран мінчан Аляксандр Кудраўцаў, які набраў 23 ачкі і зрабіў 4 падборы пад шчытамі.

Да гэтага мінчукі прайгралі ў гасцях яшчэ аднаму французскаму клубу «Граўлену» — 63:96, а затым на паркеце «Мінск-Арэны» разграмілі гасцей з кіпрскага «Апалона» — 93:62.

У наступным туры групавога раўнда Еўрачэленджа чэмпіёны Беларусі 27 лістапада прымуць на сваёй пляцоўцы баскетбалістаў «Граўлена».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?