Прэзыдэнцкая кампанія абрастае чуткамі. Меркаваньне, што выбары адбудуцца раней за заплянаваны тэрмін, камэнтуе кіраўнік перадвыбарчага штабу Аляксандра Мілінкевіча Сяргей Калякін.

«Наша Ніва»: У каляпалітычных колах ходзяць чуткі, нібыта прэзыдэнцкія выбары адбудуцца ня ў ліпені, а ў сакавіку...

Сяргей Калякін: У вас няправільная інфармацыя. Мы маем іншую інфармацыю. Выбараў у сакавіку ня будзе, дату аб’явяць 20 сакавіка.

«НН»: Але сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік заявіў журналістам пра гатоўнасьць да розных тэрмінаў.

СК: Улады на такое ня пойдуць. Бо мусяць быць зробленыя яшчэ шмат якія рэчы, якія сёньняшняй уладай ня зробленыя. І рабіць гэта ёй пакуль ня выгадна. Сп.Лазавік проста тэарэтычна падтрымаў «вутку», запушчаную, каб дэмаралізаваць дэмакратычныя сілы. Маўляў, выбары — ужо заўтра, а апазыцыя непадрыхтаваная. Але мы гатовыя і да такога сцэнару, хоць, можа, і ў меншай кандыцыі. Перанос выбараў на ранейшы тэрмін будзе сьведчыць пра слабасьць рэжыму, што ён пачаў торгацца і дзейнічаць нелягічна. І пра страх ад таго, што дэмакратычныя сілы набіраюцца моцы, расьце рэйтынг адзінага прэтэндэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?