У выніку выбуху аўтобуса маршруту № 142 у цэнтры Тэль-Авіва ў сераду пацярпелі прынамсі 15 чалавек, паведаміў ізраільскі журналіст Яўген Сава. Пяцёра з іх знаходзяцца ў стане сярэдняй ступені цяжкасці.

Прычыны і абставіны выбуху высвятляюцца.

Да месца здарэння выехалі 20 машын «хуткай дапамогі». Па словах Савы, выбух адбыўся ў некалькіх дзясятках метраў ад бальніцы і ў 150 метрах ад метрах ад комплексу «Кірыя» ў Тэль-Авіве, у якім размешчаны Генштаб арміі абароны Ізраілю.

Паліцыя мяркуе, што тое, што адбылося магло быць тэрактам.

Паводле паказанняў відавочцаў, адзін чалавек паклаў у аўтобус сумку, а затым выйшаў, пасля чаго раздаўся выбух. Падазраванага затрымалі.

Прэс-сакратар палесцінскага руху ХАМАС Самі Абу Зухрэ станоўча выказаўся пра выбух.

Як заявіў Абу Зухрэ Reuters, сённяшні інцыдэнт «стаў натуральным адказам на абстрэлы Ізраілем Сектара Газа, якія працягваецца ўжо больш за тыдзень».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?