Новы праект «Тузін. Немаўля» прэзентуе класіку беларускага нямога кіно ў суправаджэнні беларускіх і польскіх музыкаў. Цягам трох дзён у клубе Loft будуць прадэманстраваны фільмы «Кастусь Каліноўскі», «Прастытутка» і «У агні народжаная».

«Кастусь Каліноўскі» гэта нямы фільм 1927-га году, які даверылі агучыць Сяргею Пуксту. Як яно будзе на прэзентацыі ў Мінску — незразумела, бо Пукст вядомы імправізатар, і на генеральным прагоне перад канцэртам у Беластоку паказаў адзін варыянт жывога саўндтрэку, а адыграў зусім іншы.

«Прастытутка», якую агучыў гурт з Падляшша Ilo&friends, мае сваю гісторыю — па ідэе, фільм з’явіўся раней за «Лясную быль», якая лічыцца першай беларускай стужкай, і нават прынёс беларускаму кіно вядомасць і грошы — тэма апынулася надзвычай актуальнай для 20-х гадоў. Пасля фільм паклалі на паліцу і на пяцьдзясят гадоў забылі пра яго існаванне, павыкрэсліваўшы з падручнікаў і гістарычных даведак.

«У агні народжаная» — эпічная драма 1925-га, пра станаўленне савецкай Беларусі.

У кадры можна ўбачыць нават…. заснавальнікаў БНР, але паказаны яны там досыць камічна. Тым не менш, магчыма, менавіта праз іх фільм і забаранлі ў 1930-я.
Для «Тузіна» фільм агучыў гурт Re1ict, які стварыў сапраўды псіхадэлічны твор, у якім гучаць цытаты з Шапэна.

22 лістапада (чацвер). Loft cafe (вул. П. Броўкі, 22). Сяргей Пукст і фільм «Кастусь Каліноўскі», гурт Re1ikt і фільм «У агні народжаная». Замовіць столік: +375 (29) 380 00 10.

24 лістапада (субота). Графіці (зав. Калініна, 16). Адкрыццё выставы афішаў беларускага нямога кіно 20-х. Эксклюзіўны канцэртны сэт Ilo&friends (Беласток): упершыню ў Беларусі! (19:00). Замовіць квіткі: 638-44-44 (МТС, Velcom, life) 25 лістапада (нядзеля). Loft cafe (вул. П. Броўкі, 22). Ilo&friends і фільм «Прастытутка», а таксама прэзентацыя альбому Ilo&friends «Сланечнікі». Замовіць столік: +375 (29) 380 00 10

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?