2,5 тысячы злотых у месяц (каля 770 даляраў) прапанаваў дарослы ўдзельнік
Жыхар Лодзі расказаў, што неўзабаве пасля таго, як ён зарэгістраваўся ў адным з чатаў пад выглядамПры гэтым, яго суразмоўцы наўпрост пыталі пра цану паслуг, нумар тэлефону, калі вяртаюцца бацькі.12-гадовай , яму пачалі паступаць прапановы ад дарослых мужчын. «Размаўляў з чатырма з іх, усе прапанавалі грошы за сэксуальныя паслугі».
Правакатар кажа, што сам мае дзяцей, якія карыстаецца інтэрнэтам. І прызнаецца, што нават не ўяўляў, што педафіл так лёгка можа трапіць у ягоны дом.
З адным з суразмоўцаў мужчына прызначыў сустрэчу ў цэнтры горада, папярэдзіўшы пра гэта паліцыю. Ён кажа, што паліцыянты не зацікавіліся такой магчымасцю. Іншыя наведнікі чату даслалі яму свае дадзеныя: фотаздымкі, адрасы, нумары тэлефонаў. Усё гэта паляўнічы на педафілаў перадаў у паліцыю.
У лодскай паліцыі сцвярджаюць, што сур’ёзна паставіліся да атрыманай інфармацыі і пачалі праверку. У Польшчы прапанова сэксу непаўналетняму дзіцяці ў інтэрнэце можа каштаваць даросламу двух гадоў турмы.
Пры гэтым, паліцыя перасцерагае добраахвотнікаў ад падобных правакацый. Маўляў, калі такую акцыю правесці няўмела, то можна самому стаць абвінавачаным у падбухторванні да здзяйснення злачынства.
Паляўнічыя на педафілаў у Беларусі
Нагадаем, што ў Беларусі ў сакавіку ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» была створаная суполка «Стоп Выблюдкі».
Сустрэчу з педафілам здымаюць на відэа і патрабуюць прызнанняў і прабачэнняў. Відэа потым выкладаецца ў інтэрнэт. Беларуская міліцыя рэагуе на ініцыятыву стрымана — галоўнае, каб не чынілі «суд Лінча».