Нязвыклая акцыя пратэсту праходзіць сёння перад будынкам Еўрапарламента ў Брусэлі. Пратэстуюць сяляне краін Балтыі.
Яны патрабуюць больш справядлівага размеркавання субсідый Еўрасаюза, прызначаных фермерам. Адным з галоўных «удзельнікаў» акцыі будзе трактар «Беларус», які прыехаў у Брусэль з Таліна.
Пікет прымеркаваны да саміта краін Еўрасаюза па пытаннях бюджэту ЕС. У ім удзельнічаюць і кіраўнікі трох краін Балтыі. Таму да пратэсту сялянаў маюць далучыцца прэзідэнтка Літвы Даля Грыбаўскайце і прэм’
Цяпер субсідыі налічваюцца ў залежнасці ад сярэдняга даходу жыхароў той ці іншай краіны. У выніку латвійскія сяляне атрымліваюць самыя нізкія субсідыі ў ЕС — не больш за 115 даляраў за гектар, тады як сярэдні паказчык па ЕС складае каля 320 даляраў за гектар.
Латвія патрабуе ад ЕС устанавіць мінімальны памер прамых плацяжоў на ўзроўні 80% ад сярэдняга па Еўропе ўжо з 2014 года.
Для параўнання: беларускія сяляне атрымліваюць датацыі толькі з нацыянальнага бюджэту.





