Аляксандр Лукашэнка адзначае, што супрацоўніцтва Беларусі з ААТ «Газпром» выйшла на якасна новы ўзровень. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй праўлення ААТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам.
«Я з вялікім задавальненнем адзначаю, што ў нас няма, як гэта было заўсёды раней, такога, што новы год пачынаецца, а ў нас аб’ёмы дзесьці не складаюцца, што мы па цэнах не дамовіліся на прыродны газ.
«Наадварот, толькі адны планы на будучыню, і планы вялікія», — пацвердзіў Аляксей Мілер.
Паводле слоў Лукашэнкі, супрацоўніцтва беларускага боку з ААТ «Газпрам» выйшла на новы ўзровень. «Ведаю, што і мы прапрацоўвалі шэраг сумесных праектаў з „Газпрамам“, і вы, магчыма, прапануеце новыя праекты, — сказаў Лукашэнка. — Прынамсі, па тых праектах, якія прапаноўваліся раней, знойдзеныя задавальняюцчыя абодва бакі напрамкі супрацоўніцтва. Мы іх можам абмеркаваць з вамі, але рашэнне знойдзена».
— падкрэсліў Лукашэнка. Пры гэтым ён адзначыў, што гэтае супрацоўніцтва выгадна і «Газпраму».«Мы з вялікім задавальненнем вітаем тое, што „Газпрам“ больш рашуча з вялізнымі інвестыцыямі ідзе ў Беларусь. Мы гэта падтрымліваем, нам гэта выгадна»,
«Давайце гэтыя праекты абмяркуем і намеціць шляхі нашага далейшага супрацоўніцтва», — прапанаваў ён.
У сваю чаргу Аляксей Мілер падзякаваў за магчымасць у жніўні гэтага года наведаць Белавежскую пушчу і Брэсцкую крэпасць.«Вельмі моцныя ўражанні на мяне зрабіла Брэсцкая крэпасць, і мы прынялі рашэнне па аднаўленні
Ён таксама падзяліўся ўражаннямі ад наведвання Белавежскай пушчы:«У мяне няма слоў — проста прыгожа. Я люблю збіраць грыбы і атрымаў велізарнае задавальненне, бо за паўгадзіны набраў кошык белых». «Пры гэтым прырода проста фантастычная, дзіўная, нейкая асаблівая энергетыка, п’янлівае такое, пахкае паветра. Удыхаеш і атрымліваеш вялікае задавальненне», — дадаў Аляксей Мілер.