Рэдакцыя «Вестак» атрымала ксеракопію разліковай ведамасці акцыянернага таварыства «Пліскі льнозавод» (Глыбоцкі раён), дзе яно разлічваецца з супрацоўнікамі Падсвільскай ЖКГ за ўборку льну.

За дзень працы — 26 верасня — аднаму з супрацоўнікам заплацілі 4.060 рублёў (0,47 даляра). Хто працаваў 28 верасня, атрымалі па 4.680 рублёў (0,55 даляра).

29 верасня быў выходны, таму плацілі ў падвышаным памеры — па 12.180 рублёў.

Агулам дваццаць адзін работнік, якія разам адпрацавалі дваццаць чатыры дні, атрымалі 191.720 рублёў (22,37 даляра).

Карэспандэнт патэлефанаваў у бухгалтэрыю ААТ «Пліскі льнозавод», сядзіба якога знаходзіцца ў мястэчку Падсвілле.

Супрацоўнік патлумачыў, што існуюць зацверджаныя начальствам расцэнкі — за гектар узнятага ўручную льну плаціць 57.651 б рублёў.

Па словах супрацоўніка, людзі ўздымалі па 10–15 сотак льну за дзень. Таму такія і расцэнкі, кажа ён.

Супрацоўніца Падсвільскага кажа, што «рабілі столькі, колькі нам казалі». Працавалі часам да абеда, аднойчы — да паловы на чацвёртую.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?