«Мы прынялі рашэнне, што гэтых (ардынарных
Маўляў, застануцца выключна «
«Розніца ў браджэнні: гэтыя (ардынарныя) зброджваюцца да 5% і дадаецца спірт, а палепшаныя — да 10%. І больш складаны працэс браджэння», — тлумачыць дырэктар прадпрыемства «Ілаўскае» Андрэй Януковіч.
Вось толькі ад вырабу ардынарных він на «Ілаўскім» практычна адмовіліся амаль год таму!Да апошняга часу, праўда, выраблялі адно такое віно, але выключна таму, што не ведалі, як дурніцы «вытрымаюць» браджэнне да 10%.
«З дурніцаў — сёння яно ў нас ардынарнае віно. Але праводзім эксперыменты, ці змогуць дурніцы збрадзіць да 10%. У нас у Беларусі больш за 10 ягадаў, і кожныя сябе
Але віна з самага распаўсюджанага прадукта — яблыка — забарона Саўміна ў любым выпадку ніяк не тычыцца. Бо з яблыкаў не першы месяц вырабляюць выключна віно палепшанай якасці.«Практычна — партвейн!» — упэўнівае дырэктар
«Віно не палепшанай якасці (з яблыкаў. — Еўрарадыё) сёння ніхто ўжо не вырабляе. Сёння ўсе вырабляюць віны палепшанай якасці паводле спецтэхналогій. А спецтэхналогіі — гэта тая ж самая партвейнізацыя віна!»
Тое, што пагрозы Мясніковіча нічога не зменяць на паліцах
віна-гарэлачных аддзелаў крам, пацвярджае нам і начальнік каардынацыі і развіцця алкагольнай, плодаагародніннай і крухмалапатачнай галін Белдзяржхарчпрама Аляксандр Арэхаў.
«Практычна няма, хто вырабляе (ардынарныя віны. — Еўрарадыё), ужо няма, можна так казаць. Усё было падрыхтавана і запланавана — прадпрыемствы перайшлі на палепшанае, на, паводле спецыяльных тэхналогій, марачнае».
Нашы «яблычныя партвейны» нічым не адрозніваюцца па якасці ад крымскіх партвейнаў з вінаграда, упэўнівае Янукевіч. Так што набытыя сёлета віннымі заводамі мільёны тон яблык і выдаткаваныя на гэта мільярды рублёў не прападуць — усё пойдзе на выраб «чарнілаў».