Улады В’етнама і Філіпінаў асудзілі новы дызайн кітайскіх пашпартоў, на якіх прысутнічае выява карты, дзе спрэчныя выспы ў Паўднёва-Кітайскім моры паказаныя як кітайскія тэрыторыі.

В’етнам і Філіпіны называюць такі дызайн парушэннем свайго суверэнітэту.

На пашпартах адлюстраваныя, у прыватнасці, Парасельскія выспы, якія В’етнам аспрэчвае ў Кітая з 1970-х гадоў, і выспы Спратлі, на частку якіх выказваюць прэтэнзіі Філіпіны.

У той жа час, на карце Кітая ў новых пашпартах не пазначаныя выспы Сенкаку, спрэчка вакол якіх працягвае ўскладняць дачыненні паміж Кітаем і Японіяй.

Некаторыя тэрыторыі ў Паўднёва-Кітайскім моры таксама аспрэчваюцца Брунэем, Малайзіяй і Тайванем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?