Беларусы лётаюць таннымі авіялініямі з Вільні, Каўнаса, Варшавы. Была б віза.

Беларусы лётаюць таннымі авіялініямі з Вільні, Каўнаса, Варшавы. Была б віза.

Бюджэтныя авіякампаніі (Low-cost) пакуль не выказалі гатоўнасці да працы на беларускім рынку авіяперавозак.
Пра гэта сёння паўчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА паведаміў міністр транспарту і камунікацый Анатоль Сівак.

Адказваючы на пытанне адносна магчымасцяў выхаду адной з бюджэтных авіякампаній на рынак краіны, кіраўнік транспартнага ведамства адзначыў,

што на сённяшні дзень запыты ад замежных Low-cost авіякампаній на выкананне рэйсаў у гарады Беларусі адсутнічаюць.

Анатоль Сівак удакладніў, што Low-cost перавозчык прапануе вельмі нізкія тарыфы за авіяперавозку ў абмен на адмову ад большасці традыцыйных пасажырскіх паслуг.

НАК «Белавія» прыняла рашэнне аб стварэнні на сваёй базе гібрыднай авіякампаніі, якая будзе спалучаць у сабе элементы класічнай працы авіяперавозчыкаў з прынцыпамі Low-cost.
Пэўная колькасць квіткоў ужо прадаецца па вельмі нізкіх коштах, але правілы іх выкарыстання з’яўляюцца жорсткімі. У прыватнасці, дзейнічае забарона вяртання ці абмену набытых квіткоў. Авіякампанія паступова ўкараняе гэтыя элементы ў сваю працу, — сказаў Сівак.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?