«Прызнацца, даючы аб’яву пра ўласны распродаж, не разлічвалі на чаргу асвечаных пакупнікоў — занадта ўжо спецыфічны, дзіўны ў перспектыве манетызацыі, тавар „Прессбол“. Тут здароўе як ні кладзі, звышпрыбыткі не гарантаваныя, дай Бог свае грошы дастаць. А за брэнд, за харызму, за галовы па цяперашніх часах і пятака ламанага не дадуць. Карацей, чорт вазьмі, не верылася, што побач адшукаецца столькі нядзіўных у святле тыбецкага ідэалізму людзей — бізнэсоўцаў, чыноўнікаў, грамадскіх дзеячаў, што ў многіх яшчэ ёсць іншая, нематэрыяльная ацэнка прэсболаўскай уласнасці, адэкватнае характару нашай каманды стаўленне да жыцця. Але літаральна ўразіла, наколькі мы ў гэтым плане не самотныя.

Зразумела, перамовы толькі пачынаюцца і пакуль рана аб’яўляць імёны новых уласнікаў, донараў нашага з вамі „Прессбола“, аднак у тым, што яны загучаць, ніколькі не сумнявайцеся», — піша Уладзімір Беражкоў.

Нагадаем, некалькі дзён таму галоўны рэдактар выдання звярнуўся да патэнцыйных інвестараў з прапановай аб продажы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?