Вечарам 23 лістапада на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета адбудзецца прэм’ера новай сцэнічнай рэдакцыі оперы «Князь Ігар» Аляксандра Барадзіна.

Крытыкі называюць спектакль оперным шэдэўрам, операй-эпапеяй, якая вырасла на аснове вядомага помніка старажытнарускай паэтычнай думкі «Слова пра паход Ігаравы».

Летапіс «Князя Ігара» на сцэне Вялікага тэатра Беларусі — гэта ўнікальныя пастаноўкі 1934, 1949, 1967, 1996 гадоў, якія сталі з’явамі ў гісторыі тэатра і падзеямі культурнага жыцця краіны.

Рэдакцыя 2012 года рэжысёра Юрыя Аляксандрава з абноўленай сцэнаграфіяй мастака-пастаноўшчыка Людмілы Ганчаровай працягне ідэю, якая апелюе да філасофскіх разважанняў на тэму «кіраўнік і народ» і зноў уразіць праўдзівасцю і рэалістычнасцю.
А таксама дазволіць, пад кіраўніцтвам дырыжора Паўла Сарокіна, нанова адкрыць моц, сілу, сакавітасць, яркасць і страснасць музыкі Барадзіна, лічаць тэатральныя дзеячы.

22 лістапада ў тэатры прайшоў генеральны прагон оперы «Князь Ігар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?