Як паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 22 лістапада ў Петрыкаве ў мясцовага жыхара 1972 года нараджэння, сацыяльнага работніка тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, супрацоўнікамі міліцыі быў выяўлены міні-завод па вытворчасці самагону.
У мужчыны было знойдзена 1.350 літраў самагоннай брагі, што знаходзілася ў 45 пластмасавых ёмістасцях, а таксама 427 літраў самагону, што знаходзіўся ў 80 пяцілітровых пластмасавых банках і дзевяці трохлітровых слоіках.
Акрамя гэтага знойдзены тры самагонныя апараты.
Канфіскаваная прадукцыя і прыстасаванні для вырабу самагону знішчаны.
БелаПАН
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ