За апошнія 20 гадоў колькасць насельніцтва Беларусі скарацілася на 770 тыс. чалавек, або на 7,5%, і на 1 студзеня 2012 года склала 9 млн. 465,1 тыс. чалавек. Пра гэта паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі Міністэрства аховы здароўя Таццяна Мігаль на сумесным пасяджэнні калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства аховы здароўя і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства аховы здароўя Расійскай Федэрацыі.

«Беларусь, як і многія іншыя еўрапейскія краіны, уступіла ў трэцяе тысячагоддзе ў досыць складанай дэмаграфічнай сітуацыі, — сказала прадстаўнік Мінздароўя. — Для нашай краіны характэрныя такія з’явы, як перавышэнне смяротнасці над нараджальнасцю, прагрэсуючае старэнне насельніцтва, яго неспрыяльная структура па полу і ўзросту, невысокі ўзровень здароўя насельніцтва рэпрадуктыўнага ўзросту».

Як і ў іншых краінах Еўропы, насельніцтва Беларусі «старэе» (пераважна за кошт нізкага паказчыка нараджальнасці). Калі ў 1991 годзе доля людзей старэйшых за працаздольны ўзрост складала 19,5%, то ў 2011-м — 23%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?