У міністэрстве няма сталовай!», — кажуць мне на вахце Міністэрства гандлю і Мінспорту. І прапаноўваюць пайсці насупраць — у Мінсельгасхарч.

Для недасведчаных людзей — уваход у сталовую міністэрства праз арку, потым праз калідоры і падсобныя памяшканні з будматэрыяламі, наверх па лесвіцы і — сталовая перад вамі.

«У нас і міністр амаль кожны дзень абедае. У асобнай зале для кіраўніцтва», — заўважаюць у сталовай.

Прыстойна паабедаць трыма стравамі тут можна за 22 400 рублёў.
У меню — пяць відаў салаты, па сярэднім кошце ў 5 тысяч рублёў, тры віды супа па сярэднім кошце ў 3,5 тысячы рублёў, гарніры за такую ж суму, а таксама тут можна замовіць шашлык са свініны за 19 тысяч рублёў і чахахбілі за 13 тысяч рублёў.
«Выходзім у Саўмін, туды ўсіх пускаюць.
У нас буфет ёсць, каву можна выпіць. Заўсёды тут ядзім, нам паднадакучыла трохі, бо адно і тое ж кожны дзень. Але проста перакусіць можна», — у Міністэрстве аховы здароўя скардзяцца на асартымент буфета.

У кавярні «Менск», што знаходзіцца ў будынку Міністэрства падаткаў і Міністэрства адукацыі, пускаюць усіх.

Сярэдні кошт абеду тут 23–25 тысяч рублёў, калі не моцна шыкаваць і не заказваць рыбу пад сырам за 36 тысяч рублёў.

А вось Міністэрства фінансаў мае кавярню з адпаведнай назвай — «Манетны двор». Сярэдні абед тут з супа, бульбянога пюрэ, мясной адбіўной, а таксама сока абыйдзецца ў 30 тысяч рублёў.

«Чаю і кавы ў нас няма. Сок, калі ласка, 2,5 тысячы рублёў шклянка», — расказваюць у сталовай Мінфіна.

Танней за ўсіх харчуюцца супрацоўнікі Мінгарвыканкама. Кошты — як і ў суседняй сталовай БДУ.

Тая ж запечаная рыба з грыбамі каштуе толькі 22 тысячы рублёў, бульбяное пюрэ — не 3,5,а 1,5 тысячы, і ананасавы сок танней на тысячу, чым у падаткавікоў. Да ўсяго ж там свая выпечка, па коштах 1300–1700 рублёў.

Супрацоўнікам Міністэрства статыстыкі і Міністэрства прамысловасці паабедаць ва ўстанове няма дзе.

Міністэрства прамысловасці ходзіць у кавярню «Вавёрачка» ці яшчэ куды. А вось Мінстатыстыкі ідзе на абед у суседні «Наргас».

Дык вось адкуль сярэдні абед, паводле звестак Белстата, каштуе каля 13 тысяч рублёў?!.
Паабедаць у «Наргасе», калі няма грошай, каштуе крыху больш — 15 000 рублёў.

«Калі браць самае таннае, кампот нейкі, кашу, суп малочны, дык можна паабедаць і за 15 000 рублёў», — пацвярджаюць у сталовай універсітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?