24 лістапада ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя
Мерапрыемствы, у якіх узялі ўдзел дыпламаты, адміністрацыя Мінскай вобласці і Барысава, а таксама шматлікія гледачы, пакінулі не зусім прыемнае ўражанне ў карэспандэнта БелаПАН. Рэч у тым, што адным з самых відовішчных падзей павінна была стаць гістарычная рэканструкцыя бітвы войскаў Напалена з абаронцамі горада.
З самай раніцы ДАІ перакрыла далёкія подступы да Брылёўскага поля, дзе павінна была разгарнуцца бітва.Хаця мерапрыемства, паводле інфармацыі пасольства Францыі ў Беларусі не адносілася да ліку закрытых, аўтамабілі, якія не мелі пропуску ідэалагічнага аддзела адміністрацыі Барысаўскага раёна, не прапускалі.
Тых, хто дабраўся да Брылёўскага поля, чакаў іншы непрыемны сюрпрыз: пешаходная дарожка, што вядзе міма некалькіх манументаў, аказалася агароджанай чырвонай стужкай з надпісам «Небяспечная зона» і дадаткова ачэпленай міліцыяй.Хадзіць па ёй маглі толькі «акрэдытаваныя» ганаровыя госці. Усім астатнім, у тым ліку пажылым людзям і сем’ям з маленькімі дзецьмі, міліцыя прапаноўвала хадзіць па пашы.
Члены гістарычнага клуба вайны 1812 года з Падмаскоўя, якія прыехалі на рэканструкцыю, зазначылі, што непрыемна здзіўлены арганізацыяй свята.Паводле слоў аднаго з «салдат», праграма пастаянна мянялася, не было зразумела, будзе рэканструкцыя ці не. Зрэшты, расіяне адзначылі беларускую гасціннасць у плане харчавання і пражывання.





