Немец Себасцьян Фетэль, які выступае за «Рэд Бул», трэці раз стаў чэмпіёнам «Формулы-1». 25-гадовы Фетэль — самы малады гоншчык у гісторыі «Формулы-1», якому тры разы запар удалося выйграць гэты чэмпіянат.

У Фетэля -- 281 бал.

Яго адзіны канкурэнт па агульным заліку пілот «Ферары» Фернанда Алонса ў апошняй гонцы фінішаваў другім. У выніку ў яго 279 балаў.

Кімі Райканен (Лотус) мае ў выніку 207 балаў.

Перамогу ў Гран-пры Бразіліі ў нядзелю атрымаў гоншчык «Макларэна» брытанец Джэнсан Батан. Трэцім стаў напарнік Алонса Феліпэ Маса.

Фетэль сёння фінішаваў 6-м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?