Вось версія з двума варыянтамі, накладзенымі побач:

А гэта арыгінал:

Відэакліп паўднёвакарэйскага рэпера Psy пабіў абсалютны рэкорд па колькасці праглядаў на партале Youtube. Усяго за чатыры месяцы яго сінгл пад назвай Gangnam Style паглядзелі больш за 812 млн разоў.

У роліку высмейваецца спажывецкі стыль жыцця Гангнама, багатага прыгарада паўднёвакарэйскай сталіцы Сеула.

Танец, які рэпер выконвае ў кліпе Gangnam Style, здабыў такую ​​папулярнасць, што яго паўтарылі мільёны людзей па ўсім свеце — ад генеральнага сакратара ААН Пан Гі Муна да зняволеных турмы на Філіпінах.

Gangnam Style атрымаў прыз як найлепшы відэаролік на цырымоніі MTV Europe Music Awards.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?