Пра гэта ў інтэрв’ю агенцтву BNS заявіў пасол Літвы ў Беларусі, кандыдат на пасаду міністра замежных спраў Лінас Лінкявічус.

Пры гэтым ён адзначыў, што ў знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі вельмі важная пераемнасць, але звярнуў увагу на тое, што змена ўрада заўсёды стварае перадумовы для дасягнення пазітыўных змяненняў у адносінах з іншымі краінамі.

«Гаворкі няма — калі прыходзіць новая адміністрацыя, заўсёды трэба чакаць нейкай „перазагрузкі“.

Вядома, усе чакаюць [перамен] у добрым сэнсе. Паколькі ў адносінах з суседзямі ў нас сапраўды ёсць рэзерв, мякка кажучы, то ясна, што пэўная „перазагрузка“ ніколі не пашкодзіць. Я маю на ўвазе ўсіх нашых суседзяў», — сказаў Лінкявічус.

Паводле яго меркавання, у зносінах з суседзямі Літве варта кіравацца дэмакратычнымі каштоўнасцямі, аднак не забываць і аб практычных інтарэсах краіны.

«Я б вылучыў Паўночныя краіны як рэгіён, у якім у нас вялікія амбіцыі, надзеі і чаканні. Я б таксама назваў Польшчу, Расію, Беларусь.

Суседства заўсёды вельмі важнае. Нам трэба кіравацца дэмакратычнымі каштоўнасцямі, з іншага боку, улічваць і прагматычныя інтарэсы нашай краіны, а таксама эканамічныя. Гэта павінна быць збалансавана», — адзначыў дыпламат.

Асабліва важным партнёрам, як лічыць Лінкявічус, павінны застацца ЗША.

«ЗША — надзвычай важны партнёр не толькі для Літвы, але і для ўсёй Еўропы, у эканамічным супрацоўніцтве, і асабліва ў плане арганізацыі бяспекі, найперш у плане НАТО. Гэта нельга недаацэньваць. Літва з моманту аднаўлення незалежнасці вельмі цэніць уклад ЗША ва ўмацаванне незалежнасці, суверэнітэту нашай краіны», — сказаў дыпламат.

Нагадаем, кандыдатура Лінаса Лінкявічуса прапанавана на пасаду міністра замежных спраў Літвы ва ўрадзе Альгірдаса Буткявічуса, які 26 лістапада дэкрэтам прэзідэнта быў зацверджаны на пасадзе прэм’ер-міністра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?