Віктар Ціханаў вызвалены ад пасады надзвычайнага і паўнамоцнага пасла Украіны ў Рэспубліцы Беларусь. Указ аб гэтым падпісаў 26 лістапада Віктар Януковіч, паведамляе сайт украінскага прэзідэнта.
Ціханаў вызвалены ад пасады пасла ў сувязі з яго абраннем народным дэпутатам Украіны.
Нагадаем, Ціханаў быў прызначаны паслом у Беларусі 22 жніўня 2011 года. Ён змяніў на гэтай пасадзе Рамана Бязсмертнага, які ўзначальваў дыпмісію ў Мінску з 24 лютага 2010 года.