На 4 снежня прызначана выязное пасяджэнне Шклоўскага суда па справе вязня шклоўскай калоніі Мікалая Дзядка. Суд будзе вырашаць, ці накіроўваць Мікалая Дзядка як злоснага парушальніка рэжыму з калоніі ў «крытую» турму.

Суддзя Віталь Волкаў дазволіў абараняць Мікалая Дзядка на пасяджэнні ягонаму адвакату, але не даў дазволу на тое, каб палітвязня абараняў таксама ягоны бацька, былы суддзя Мінскага абласнога суда Аляксандр Дзядок.

Паводле А.Дзядка, у яго сына ўжо 22 спагнанні за розныя парушэнні дысцыпліны, і спецыяльная камісія ў калоніі выказалася за накіраванне Мікалая Дзядка ў «крытую» турму.

«Усе гэтыя нібыта парушэнні тлумачацца адным — што сын адмаўляецца падпісваць прашэнне аб памілаванні і трымаецца па-ранейшаму мужна і прынцыпова, не скараецца», — кажа Аляксандр Дзядок.

***

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок у 2011 г. быў асуджаны на 4,5 года зняволення за хуліганства і пашкоджанне маёмасьці падчас акцый каля Міністэрства абароны, на тэрыторыі расійскага пасольства, ізалятара на Акрэсціна ды іншых. У зьняволеньні Мікалай Дзядок яшчэ мусіць адбыць больш за 2 гады.

У «крытых» турмах зараз знаходзяцца палітвязні Мікалай Аўтуховіч, Мікалай Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Яўген Васьковіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?