Кіраўнік Беларусі паслаў спачуваньне па Лаўрову, праігнараваў Растраповіча.

На сайце прэзыдэнта Беларусі разьмешчанае спачуваньне на адрас дзяцей расейскага актора Кірылы Лаўрова. Спачуваньня па знаным расейскім музыку Мсьціславу Растраповічу, які памёр у адзін дзень з Лаўровым, няма.

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін выказаў спачуваньні з нагоды сьмерці абодвух артыстаў.

Варта нагадаць, што Растраповіч у савецкі час быў залічаны ў антысаветчыкі пасьля таго, як даў прытулак на сваёй дачы гнанаму адусюль і бяздомнаму пісьменьніку Салжаніцыну. Яго пачалі ўціскаць, і ўрэшце ён разам з жонкай, сьпявачкай Вішнеўскай, вымушаны быў пакінуць СССР. Вярнуўся ён толькі ў часе перабудовы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?