У інтэрв'ю агенцтву Reuters, адказваючы на пытанне, ці гуляе ён у хакей з Пуціным, Лукашэнка сказаў:

«Ён кажа, мы яшчэ не гатовыя з тваёй камандай гуляць. Хрыбет дзесьці пашкодзіў ён. У барацьбе. Дужаўся дзесьці на дыване і пашкодзіў хрыбет.
Таму адкладаецца наша сустрэча. Я ведаю яго гэтую праблему. Ён любіць дужацца.
Дужаўся, дужаўся, падняў чалавека, кідаў праз сябе, падвярнуў хрыбет».

Як паведамляюць СМІ, прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў адмовіўся каментаваць гэтыя словы кіраўніка Беларусі. Раней некаторыя заходнія назіральнікі звярнулі ўвагу, што ў Пуціна праблемы са здароўем і менавіта гэтым патлумачылі адсутнасць расійскага прэзідэнта на саміце ў Пакістане і скасаванне запланаванага візіту ў Турцыю. Пры гэтым, Крэмль адкінуў такія тлумачэнні.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру