25 красавіка 2007 г. Папа Бэнэдыкт XVI прыняў ардынарыя архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, ураджэнца Беларусі, падчас агульнай аудыенцыі на плошчы св. Пятра.

Арцыбіскуп Кандрусевіч падараваў пантыфіку пераклад на рускую мову Кампендыума Катэхізіса Каталіцкага Касцёла, які нядаўна ўбачыў свет. Прымаючы другі падарунак — кнігу «Брама міласэрнасці» пра доктара Фёдара Пятровіча Гааза — Папа пацікавіўся працэсам яго беатыфікацыі. Арцыбіскуп выказаў спадзяванне на тое, што канферэнцыя, прысвечаная доктару Гаазу, якая распачнецца ў Маскве 27 красавіка, стане новым стымулам для ўшанавання вялікага падзвіжніка ў Расіі, Германіі, Італіі і іншых краінах, а таксама для падрыхтоўкі да яго беатыфікацыі.

Звяртаючыся да ўсіх прысутных на плошчы св. Пятра, Бэнэдыкт XVI паведаміў, што ў Маскве хутка адкрыецца канферэнцыя, прысвечаная доктару Гаазу —»чалавеку, які выпраменьваў святло».

catholic.by

Фота catholic.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0