У Парыжы прэзентуюць кнігу палітычнага аглядальніка Радыё Свабода Валера Карбалевіча на французскай мове «Аляксандр Лукашэнка — апошні дыктатар Еўропы».
Кніга выйшла ў выдавецтве Francois Bourin Editeur. Наклад — 5 тысячаў, цана -- 22 еўра.

У кнізе аўтар спрабуе даследаваць феномэн Лукашэнкі, як гэтаму чалавеку на працягу такога вялікага часу ўдаецца заставацца ва ўладзе, як адбывалася фармаванне гэтай сістэмы.

У афіцыйным апісанні кнігі на сайце выдавецтва сказана:

«Жорсткасьць, цынізм, мегаламанія, хлусня, беззаконне, пошласць, папулізм… гэта інгрэдыенты дыктатуры Аляксандра Лукашэнкі, апошняга тырана Еўропы.
Як мірная Беларусь магла скаціцца ў дыктатуру праз тры гады пасля падзення камунізму? Як кіраўнік калгаса без падтрымкі партыі ці любой грамадскай структуры мог прасунуцца да вяршыні дзяржавы? Гэтая кніга — адзіная біяграфія на французскай мове пра тырана з Беларусі — уяўляе сабой падарожжа ў абсурд…»
Уступ да кнігі напісаў Стэфан Шмялеўскі -- былы пасол Францыі ў Беларусі.

Прэзентацыя

Серада 28 лістапада 18:30 (па французскім часе) у Editeurs réunis 35, rue de la Montagne Sainte-Geneviève - 75005 Paris

Чацвер 29 лістапада з 12 да 13:30 (па французскім часе) у CERI (з удзелам Штэфана Шмялеўскага) - 56, rue Jacob - 75006 Paris

Чацвер 29 лістапада а 18:30 (па французскім часе), Librairie du Globe - 67 boulevard Beaumarchais - 75003 Paris, паказ фільму «Звычайны прэзідэнт» і дыскусія з удзелам Валерыя Карбалевіча.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру