Былы аўстралійскі вайсковец, а цяпер пенсіянер з гатоўнасцю адправіўся за акіян — да 25-гадовай жыхаркі, як яна сцвярджала, Слаўгарада, што ў Магілёўскай вобласці.

У мінскім аэрапорце пенсіянера сустракаў таксіст, які «ўсяго» за 300 даляраў ЗША даімчаў заморскага госця да пункта прызначэння.

А ў невялікім, на думку аўстралійца, беларускім мястэчку яго ўжо чакала каханая, якая ў рэальным жыцці аказалася на дзесяць гадоў старэйшай за ўказаны на сайце знаёмстваў узрост. Тым часам кашалёк замежніка палягчэў на 200 даляраў: столькі ўзялі з яго за начлег у здымнай кватэры.

На час беларускіх вакацый з новай знаёмай турыст загадзя забраніраваў нумар у адной з магілёўскіх гасцініц.
Перад паездкай у абласны цэнтр яму неабходна было зняць з банкаўскай карты крыху грошай, і абысціся без дапамогі мясцовай жыхаркі госць не мог. Зрэшты, «слаўгарадскай» прыгажуні ён адвёў сціплую ролю перакладчыцы, не даверыўшы ні пін-код, ні картку. Якое ж было здзіўленне аўстралійца, калі праз некалькі гадзін ужо ў магілёўскай гасцініцы ён выявіў, што з яго рахунку зніклі пяць тысяч даляраў. Па дапамогу ён звярнуўся ў міліцыю.
Супрацоўнікі аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій высветлілі, што ўсе грошы былі зняты ў Гомелі, які аферыстка, жадаючы ўвесці замежнага госця ў зман, выдала за Слаўгарад.

А вывучыўшы электронную перапіску ашуканага аўстралійца, супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што лісты прыходзілі з камп’ютара гамяльчаніна, у якім пацярпелы прызнаў таксіста з аэрапорта.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру