Інфармацыя пра пашырэнне лінейкі аўтамабіляў, што выпускаюцца на магутнасцях завода ў пасёлку Абчак пад Мінскам, пацвердзілася. Дыстрыб’ютар СП ЗАТ «Юнісон» — кампанія «Прагрэсаўтацэнтр» прадэманстравала легкавы аўтамабіль Zotye Z300, які ў пачатку наступнага года сыдзе з канвеера і будзе прапанаваны першым кліентам.

Пакуль мадэль, якая нядаўна прайшла сертыфікацыю для Беларусі, існуе ў адным экземпляры. У снежні пачнецца зборка першай партыі. На першым этапе, як у выпадку з Samand, Zotye плануюць збіраць з машынакамплектаў, першая партыя якіх ужо паступіла ў Беларусь. Вось толькі кошт Zotye і варыянты мадэляў, якія хутка з’явяцца ў салоне, агучваць не спяшаюцца — як бачна, каб кітайскі аўтамабіль не спасціг лёс іранскага «скакуна» Samand, вытворчасць якога так і не дасягнула заяўленых некалі 30 тысяч аўтамабіляў у год.

Вядома толькі, што Zotye Z300 у Кітаі прапануецца ад $12 550.
Усё, што вядома пра новую машыну,-- выканана яна на платформе Toyota і абсталяваная маторам Mitsubishi 1,6 л стандарту Еўра-4,
які, як растлумачылі прадстаўнікі дыстрыб’ютара, «праходзіць ва ўсе краіны». Зрэшты, меркаваны рынак збыту таксама не абвяшчаецца.
У аўтамабіля механічная каробка перадач і бензінавы рухавік 1,6 л.
Паводле інфармацыі на сайце завода «Юнісон», аўтамабілі з механікай будуць прадстаўлены ў трох варыянтах Comfortable, Elegant і Royal; з аўтаматам — Elegant і Royal.

Аўтамабіль абсталяваны кандыцыянерам, парктронікам, заднімі і пярэднімі супрацьтуманнымі фарамі, CD-плэерам, дзвюма пярэднімі падушкамі бяспекі, супрацьугоннай сістэмай, электрапрывадам і абаграваннем знешніх люстэркаў задняга віду, рэгуляваннем сядзенняў. Багажнік адчыняецца з салона і з ключа, заднія крэслы ў складзеным становішчы ўтвараюць роўную паверхню. Зразумела, што першую мадэль выпусцілі ў люксавым варыянце — у машыны скураныя сядзенні і літыя дыскі.

Плануецца таксама, што гэтая версія будзе абсталяваная парктронікам і функцыяй блакавання дзвярэй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру