Падпісаньне крэдытнага пагадненьня адбылася на днях у Мюнхене (Нямеччына). Усяго ў сындыкаваным крэдыце паўдзельнічалі 12 вядучых фінансава‑крэдытных інстытутаў з 9 краінаў сьвету

Вядучым арганізатарам дадзенага пагадненьня выступіў Bayerische LB (Нямеччына). Па выніках сындыкацыі канчатковая сума крэдыту амаль удвая перавысіла першапачаткова заплянаваны аб’ём зьдзелкі. Гэта стала магчыма дзякуючы «клюбнай» тэхналёгіі прыцягненьня крэдыту — да ўдзелу былі запрошаныя толькі найбольш вераемныя партнэры банку ў сфэры міжнароднага сындыкаваньня.

Прыцягнутыя сродкі накіруююца на крэдытаваньне рэальнага сэктару эканомікі, патлумачылі ў банку.

Гэта ўжо трэці сындыкаваны крэдыт, атрыманы «Беларусбанкам». Летась банк прыцягнуў два сындыкаваныя крэдыты і тры наўпроставыя міжбанкаўскія крэдыты, агульным аб’ёмам каля 125 млн. даляраў.

У 2007 г. «Беларусбанк» плянуе зьдзесьніць дэбютны выпуск і разьмяшчэньне сярод замежных нвэстараў пазыкавых абавязальніцтваў ў выглядзе каштоўных папераў на суму не менш 100 млн. даляраў. Акрамя гэтага банк мае намер у бягучым годзе нарошчваць аб’ёмы зьвязаных, наўпроставых і сындыкаваных крэдытаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?