Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Мікалай Лузгін,.

«Пакуль не чапаем», — сказаў Мікалай Лузгін.
Стаўка рэфінансавання ў Беларусі апошні раз зніжалася ў верасні 2012 года. Цяпер яна складае 30% гадавых.
Акрамя таго, Мікалай Лузгін падкрэсліў, што Нацыянальны банк не збіраецца «ўключаць друкарскі станок» для выканання прагнозу па росту ВУП у 2012 годзе.
«Мы друкарскі станок не ўключаем з 1 чэрвеня 2011 года», — дадаў ён.

Мікалай Лузгін таксама расказаў, як складваецца на гэты час сітуацыя са стаўкамі па крэдытах і дэпазітах. Так, на рынку міжбанкаўскіх крэдытаў стаўкі сёння практычна блізкія да стаўкі рэфінансавання.

Сітуацыя з працэнтнымі стаўкамі па ўкладах фізічных асоб залежыць ад сітуацыі з ліквіднасцю банкаўскай сістэмы.

У цэлым па сістэме цяпер ліквіднасці хапае. «Вядома, будуць пэўныя ваганні на крэдытным, дэпазітным рынку, але, я лічу, паступова стаўкі павінны зніжацца», — лічыць Мікалай Лузгін. Разам з тым тут усё будзе залежаць ад сітуацыі ў кожнага банка з пасівамі і актывамі, а таксама ад зніжэння інфляцыі.
Што датычыцца ставак па валютных крэдытах, то стаўка па тэрміновых дэпазітах на ўзроўні 4–5% па сусветных мерках ужо з’яўляецца нармальнай,
адзначыў Мікалай Лузгін. Далейшая палітыка ў гэтым напрамку будзе залежаць ад канкрэтнай сітуацыі. Цяпер у банкаў практычна лішак валютнай ліквіднасці, таму яны зніжаюць стаўкі па дэпазітах, і па крэдытах.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?