Беларусь гатова аднавіць перамовы аб продажы акцый дзяржкампаніі «Нафтан», якая аб’ядноўвае Наваполацкі НПЗ і нафтахімічную прадпрыемства «Палімір», заявіў першы віцэ-прэм’ер краіны Уладзімір Сямашка. Паводле яго словаў, патэнцыйныя інвестары павінны выканаць шэраг умоваў, у тым ліку рэалізоўваць праграму мадэрнізацыі Наваполацкага НПЗ, забяспечваць заводы сыравінай і забяспечваць гарантаваны збыт прадукцыі.

Найбольш верагодныя прэтэндэнты на набыццё «Нафтана» — расійскія нафтавыя кампаніі,
бо сто працэнтаў нафты Беларусь атрымоўвае з Расіі па зніжаных цэнах. Але расійскія гіганты «Лукойл» і «Газпромнефть» заявілі, што кампаніі не вядуць перамоваў аб набыцці НПЗ у Беларусі, паведамляе агенцтва Argus. Атрымаць каментар «Раснафты» па гэтым пытанні агенцтву не ўдалося.
Аналагічная сітуацыя і з продажам дзяржаўнай долі ў тэлефонным аператары МТС.
Урад хоча за яе мінімум мільярд даляраў, аднак вось ужо два гады як ахвотных на такую цану не знаходзіцца. Аляксандр Лукашэнка заяўляў і пра гатоўнасць прадаць 15–20%-ы пакет акцый у самым прыбытковым прадпрыемстве Беларусі — «Беларуськаліі», сыходзячы з кошту ўсёй кампаніі 30–35 мільярдаў даляраў. Перамовы таксама ідуць, прынамсі, ад 2010 года, і таксама без выніку.
Як выглядае, цэны, запрошаныя беларускім урадам, завысокія.
Можа быць, паказчыкі прыбытку гэтых кампаній і выводзяць на цэны, якія выстаўляе ўрад. Але інвестары робяць скідку для краіны з непрадказальным палітычным рэжымам і без незалежнай судовай сістэмы.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?