Музей першага Героя Беларусі Уладзіміра Карвата адкрыўся 28 лістапада ў Брэсце ў сярэдняй школе № 8, дзе ён вучыўся.

У экспазіцыі прадстаўлена каля 200 экспанатаў, якія расказваюць пра жыццё і подзвіг ваеннага лётчыка. Гэта дакументы, фотаздымкі, асабістыя рэчы Уладзіміра Карвата.

У цэнтры музея размешчаны зроблены ў выглядзе пяціканцовай зоркі стэнд, дзе прадстаўлены макет вёсак Арабаўшчына і Вялікае Гацішча Баранавіцкага раёна. Цаной уласнага жыцця Карват не дапусціў падзеяння самалёта на гэтыя населеныя пункты.

Як паведаміла журналістам кіраўнік музея Алена Кітленка, у 1996 годзе ў школьным музеі баявой славы была адкрыта экспазіцыя, прысвечаная Уладзіміру Карвату.

«Усе гэтая гады мы падтрымліваем сувязь з яго роднымі і таварышамі па службе. І гэта дазволіла сабраць тыя прадметы, якія сёння можна ўбачыць у музеі, у прыватнасці касцюм Уладзіміра Карвата для вышынных палётаў, яго парадная шынель, лётныя кнігі, шлемы, рабочая куртка», — адзначыла Кітленка.

У цырымоніі адкрыцця музея ўдзельнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, 61-й знішчальнай авіябазы, родныя Уладзіміра Карвата, жыхары абласнога цэнтра.

У гэты ж дзень у Брэсце да помніка герою, устаноўленага на бульвары Касманаўтаў, былі ўскладзены кветкі.

***

Уладзімір Карват нарадзіўся 28 лістапада 1958 года ў Брэсце. У 1981 годзе скончыў Армавірскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў. Служыў на Далёкім Усходзе, са жніўня 1994 года — у Беларусі. Падпалкоўнік, ваенны лётчык 1-га класа, начальнік паветрана-агнявой і тактычнай падрыхтоўкі 61-й знішчальнай авіябазы ў Баранавічах.

Загінуў пры выкананні вучэбнага палёту 23 мая 1996 года.
Цаной свайго жыцця не дапусціў падзеяння палаючага самалёта на населеныя пункты пад Баранавічамі. Указам прэзідэнта ад 21 лістапада 1996 года Карвату першаму ў краіне было прысвоена званне Героя Беларусі (пасмяротна). Пахаваны ў Брэсце на могілках «Плоска».
Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру