Як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Брэсцкага аблвыканкама, днём 28 лістапада на аўтадарозе Брэст — Мінск непадалёк ад Баранавіч супрацоўнікі міліцыі спынілі аўтамабілі «Івека», «Мерседэс-Бенц» і «Фіят-Брава». Імі кіравалі 25-гадовы, 24-гадовы і 37-гадовы непрацоўныя жыхары Баранавіч.

У «Івека» былі знойдзены 3 тоны спірту, у «Мерседэсе» — 1,3 тоны, у «Фіяце» — 15 літраў. Вадкасць знаходзілася ў пяцілітровых пластыкавых ёмістасцях, закаркаваных заводскім спосабам, без этыкетак. Дакументаў у грамадзян на гэты тавар не было.

Спірт, кошт якога 216 млн. рублёў, канфіскаваны. Праводзіцца праверка.

З пачатку гэтага года ў Баранавічах канфіскавана больш за 10 тон спірту, гэтая партыя — самая буйная.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?