4 снежня ў Ашхабадзе (Туркменістан) адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў дзяржаў — удзельніц СНД (СМЗС СНД), удзел у якім возьме міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Як паведаміў 29 лістапада на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Андрэй Савіных, на пасяджэнні плануецца абмеркаваць пытанні гуманітарнага супрацоўніцтва, дакументы па ўзаемадзеянні ў сферы культуры, спорту, турызму, аховы навакольнага асяроддзя.

Паводле яго слоў, асаблівая ўвага будзе нададзена паглыбленню рэгіянальных сувязяў у гуманітарнай сферы і арганізацыі бяспекі.

«Бакі абмяркуюць план мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва на 2013–2014 гады, які павінен стаць практычным інструментам каардынацыі шматбаковага ўзаемадзеяння ў сферах культуры, адукацыі, навукі, інфармацыі, масавых камунікацый, спорту, аховы здароўя, турызму», — паведаміў Савіных.

У план уключаны мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнай тэме 2013 года, які стане Годам экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя. Беларуская дэлегацыя выступіць з ініцыятывай аб падрыхтоўцы пагаднення, што тычыцца супрацоўніцтва па ахове навакольнага асяроддзя. Ініцыятыва ўключае ў сябе ідэю аднаўлення міждзяржаўнага экалагічнага савета для каардынацыі сумеснай працы па выкананні рашэнняў, што прымаюцца вышэйшымі органамі Садружнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?